Цеплата згарання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цеплата́ згара́ння паліва, калары́йнасць, цеплатво́рная здо́льнасць — колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры поўным згаранні паліва.

Цеплата згарання залежыць ад хімічнага саставу паліва.

Адрозніваюць цеплату згарання ніжэйшую — без уліку цеплаты, якая затрачваецца на выпарэнне вады, што ўтрымліваецца ў паліве ці ўтвараецца пры яго згаранні, і вышэйшую — з улікам гэтай цеплаты.

Цеплата згарання, аднесеная да адзінкі масы (для цвёрдага паліва) ці аб'ёму (для газу) паліва, называецца ўдзельнай цеплатой згарання, вымяраецца метадамі каларыметрыі.

Адзінка цеплаты згарання ў СІ — джоўль, удзельнай цеплаты згарання — джоўль на кілаграм ці джоўль на кубічны метр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]