Цзіньчэн
Цзіньчэн | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Тэлефонны код | 356 |
Паштовыя індэксы | 048000 |
Код аўтам. нумароў | 晋E |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Цзіньчэн (кіт. спр. 晋城, піньінь Jìnchéng) — гарадская акруга ў правінцыі Шаньсі КНР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры імперыі Паўночная Вэй у гэтых месцах была створана вобласць Цзяньчжоу (Цзян). Пры імперыі Суй яна ў 568 годзе была перайменавана ў Цзэчжоу (泽州), а ў 583 годзе паніжана ў рангу да павета, які атрымаў назву Даньчуань (丹川县). Пры імперыі Тан вобласць Цзэчжоу была адноўлена. Пры імперыі Цын вобласць у 1728 годзе была паднятая ў рангу да ўправы. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі была праведзена рэформа структуры адміністрацыйнага падзелу, падчас якой управы і вобласці былі скасаваныя.
Пасля ўтварэння КНР правінцыя Шаньсі была ў 1949 годзе падзелена на 7 спецыяльных раёнаў; гэтыя землі трапілі ў склад спецыяльнага раёна Чанчжы (长治专区). У 1958 годзе спецыяльны раён Чанчжы быў перайменаваны ў спецыяльны раён Цзіньдунань (晋东南专区), пры гэтым адбылося ўзбуйненне паветаў: паветы Гаапін і Лінчуань былі далучаны да павета Цзіньчэн, а павет Ціньшуй — да павета Янчэн. У 1961 годзе ўсе паветы былі адноўлены ў ранейшых межах.
У 1970 годзе спецыяльны раён Цзіньдунань быў перайменаваны ў Акругу Цзіньдунань (晋东南地区).
У 1983 годзе павет Цзіньчэн быў ператвораны ў гарадскі павет; пры гэтым быў уведзены падзел гарадскога павета на раёны — гарадскі і прыгарадны.
У 1985 годзе пастановай Дзяржсавета КНР былі расфармаваныя горад Чанчжы і акруга Цзіньдунань, а на іх тэрыторыі ўтвораны гарадскія акругі Чанчжы і Цзіньчэн. У склад гарадской акругі Цзіньчэн увайшлі паветы Цыньшуй, Янчэн, Лінчуань і Гаапін; гарадскі павет Цзіньчэн быў расфарміраваны, і яго складовыя часткі ўвайшлі непасрэдна ў склад гарадской акругі Цзіньчэн.
У 1993 годзе павет Гаапін быў ператвораны ў гарадскі павет.
У 1996 годзе прыгарадны раён быў ператвораны ў павет Цзэчжоу.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Гарадская акруга Цзіньчэн падзяляецца на 1 раён, 1 гарадскі павет, 4 паветы:
Карта | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
# | Статус | Назва | Іерогліфы | Піньінь | Насельніцтва (2003 прыкл.) |
Плошча (км²) |
Шчыльнасьць насельніцтва (/км²) |
1 | Раён | Чэнцюй | 城区 | Chéng qū | 280 000 | 141 | 1986 |
2 | Гарадскі павет | Гаапін | 高平市 | Gāopíng shì | 480 000 | 946 | 507 |
3 | Павет | Цзэчжоу | 泽州县 | Zézhōu xiàn | 510 000 | 2023 | 252 |
4 | Павет | Ціньшуй | 沁水县 | Qìnshuǐ xiàn | 210 000 | 2655 | 79 |
5 | Павет | Янчэн | 阳城县 | Yángchéng xiàn | 390 000 | 1968 | 198 |
6 | Павет | Лінчуан | 陵川县 | Língchuān xiàn | 250 000 | 1751 | 143 |
Зноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]