Цугцванг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Цугцванг — становішча ў шашках і шахматах, у якім любы ход гульца вядзе да пагаршэння яго пазіцыі.

У наш час тэрмін ужываецца не толькі ў шахматах, але і ў іншых відах спорту (більярд, кёрлінг), у азартных і настольных гульнях (нарды, картачныя гульні), а таксама ў шматлікіх іншых абласцях, і нават у побыце. Напрыклад, у значэнні, калі любое дзеянне або бяздзейнасць загадзя прывядзе да пагаршэння сітуацыі, гэта значыць «рабіць нельга і не рабіць нельга».

Пры цугцвангу ў аднаго з бакоў або ў абодвух адразу (узаемны цугцванг) няма карысных або нейтральных хадоў, і перамяшчэнне любой з фігур вядзе да пагаршэння ацэнкі ўласнай пазіцыі (у строгім разуменні — да пагаршэння выніку).

Калі ў эндшпілі цугцванг сустракаецца досыць часта, а такі від шахматных канчаткаў, як пешачныя канчаткі, шмат у чым грунтуецца на цугцвангу, то ў мітельшпілі, з прычыны наяўнасці шматлікіх фігур на дошцы, цугцванга дамагчыся значна складаней. Звычайна, гаворачы аб цугцвангу ў дачыненні да мітельшпільных пазіцый, яго разглядаюць у шырэйшым сэнсе гэтага тэрміна — напрыклад, пазіцыі, у якіх адзін з бакоў вельмі сціснуты ў сваіх дзеяннях[1].

Зноскі

  1. Верховский Л. С. Цугцванг. Кочиев А. В., Яковлев Н. Г. Преимущество двух слонов. — М.: ФиС, 1989. — с. 67 — 160 с. — 100000 ас. — (Б-чка шахматиста). — ISBN 5-278-00182-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шахматы: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — 621 с.