Більярд
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Billiards_balls_color.jpg/220px-Billiards_balls_color.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Snooker_table.jpg/220px-Snooker_table.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Russian_billiards_balls.jpg/220px-Russian_billiards_balls.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/KSA_billiard_boards.jpg/220px-KSA_billiard_boards.jpg)
Білья́рд (фр.: billard, ад фр.: bille — шар ці фр.: billette, billart — палка[1]) — абагульняючая назва некалькіх настольных гульняў з падобнымі, характэрнымі правіламі. Адметнай асаблівасцю ўсіх гульняў у більярд з’яўляецца наяўнасць шароў на стале і кія, з дапамогай якога гульцы перамяшчаюць гэтыя шары. Асноўнай мэтай амаль што ўсіх відаў більярда з’яўляецца неабходнасць забіцця шароў у лузы.
Асноўныя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Пул — па некаторым звесткам, найбольш папулярны ў свеце від більярда. Найбольш распаўсюджаны у ЗША, Філіпінах і еўрапейскіх краінах. Уключае ў сабе яшчэ некалькі падвідаў (васьмёрка, дзявятка, стрэйт і інш.).
- Снукер — від більярда, у сілу гістарычных абставін найбольш распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі. Мае вялікія памеры стала (у параўнанні з пулам ці карамболем) і больш акруглёныя лузы.
- Рускі більярд — найбольш распаўсюджаны на прасторах былога СССР. Вызначаецца вялікімі памерамі стала і вялікімі шарамі, нязначна саступаючымі па сваім памерам дыяметру луз.
- Карамболь — адзіны з «асноўных» (найбольш распаўсюджаных у свеце) відаў більярда, стол для гульні на якім не мае луз. Мэта гэтай гульні прынцыпова адрозніваецца ад іншых і вызначаецца неабходнасцю дакладнага ведання геаметрыі.
Зноскі
- ↑ Эвертан, Клайв (1986). The History of Snooker and Billiards (rev. ver. of The Story of Billiards and Snooker, 1979 ed.). Haywards Heath, UK: Partridge Pr. pp. 8–11. ISBN 1-8522-5013-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Більярд