Цыліндрычнае скляпенне
Цыліндрычнае скляпенне — скляпенне, якое ўтварае ў папярочным сячэнні паўкола або палову эліпса, парабалы і інш. Гэта найпрасцейшы і найбольш распаўсюджаны тып скляпенняў. Перакрыцце ў ім абапіраецца на паралельна размешчаныя апоры — дзве сцяны, рад слупоў або аркады.
Хоць цыліндрычныя скляпенні з'явіліся ўжо ў 4—3 тыс. да н.э. у Егіпце і Месапатаміі, масавае выкарыстанне арачна-купальнай сістэмы перакрыццяў пачалося толькі ў архітэктуры Старажытнага Рыма. Да гэтага часу прынята адносіць вынаходства аркі і купала, а таксама асноўных тыпаў скляпенняў, у аснове якіх ляжаць два гэтыя канструктыўныя элементы. З часам колькасць гэтых тыпаў павялічылася.
Шляхам скрыжавання двух скляпенняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом утвараецца крыжовае скляпенне.
Тыпы
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад профіля аркі бываюць:
- паўцыркульныя
- спічастыя
- корабавыя
- эліптычныя
- парабалічныя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыліндрычнае скляпенне