Цыліндрычнае скляпенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цыліндрычныя скляпенні)
Цыліндрычнае скляпенне

Цыліндрычнае скляпенне — скляпенне, якое ўтварае ў папярочным сячэнні паўкола або палову эліпса, парабалы і інш. Гэта найпрасцейшы і найбольш распаўсюджаны тып скляпенняў. Перакрыцце ў ім абапіраецца на паралельна размешчаныя апоры — дзве сцяны, рад слупоў або аркады.

Хоць цыліндрычныя скляпенні з'явіліся ўжо ў 43 тыс. да н.э. у Егіпце і Месапатаміі, масавае выкарыстанне арачна-купальнай сістэмы перакрыццяў пачалося толькі ў архітэктуры Старажытнага Рыма. Да гэтага часу прынята адносіць вынаходства аркі і купала, а таксама асноўных тыпаў скляпенняў, у аснове якіх ляжаць два гэтыя канструктыўныя элементы. З часам колькасць гэтых тыпаў павялічылася.

Шляхам скрыжавання двух скляпенняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом утвараецца крыжовае скляпенне.

Тыпы[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад профіля аркі бываюць:

  • паўцыркульныя
  • спічастыя
  • корабавыя
  • эліптычныя
  • парабалічныя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]