Цытадэль Салах ад-Дзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэта артыкул пра цытадэль у Сірыі. Глядзіце таксама Каірская цытадэль пра крэпасць у Каіры.
Цытадэль Салах ад-Дзіна

Цытадэль Салах ад-Дзіна (араб. قلعة صلاح الدين‎‎ — Кал'ат-Салах-ад-Дзін), таксама вядомая як Замак Салах ад-Дзіна — замак у Сірыі, размешчаны за 30 км на ўсход ад Латакіі, у высакагорнай мясцовасці, на хрыбце паміж двума глыбокімі ярамі, і акружаны лясамі. Умацаванне існуе прынамсі з сярэдзіны X ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 975 годзе візантыйскі імператар Іаан I Цымісхій захапіў замак, і ён заставаўся пад візантыйскім кантролем прыкладна да 1108 года. У пачатку XII ст. франкі ўзялі яго пад свой кантроль, і замак стаў часткай створанай крыжакамі дзяржавы — Антыяхійскага княства. Крыжакі распачалі вялікую будоўлю, вынікам якой з'яўляецца сучасны выгляд большай часткі замка. У 1188 годзе замак узяты сіламі Саладзіна пасля трохдзённай аблогі. Замак зноў была абложаны ў 1287 годзе, гэтым разам абаронцамі і тымі хто аблажыў замак былі мамлюкі. У 2006 годзе замкі Кал'ат-Салах-ад-Дзін і Крак дэ Шэвалье былі прызнаны аб'ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (у 2013 годзе ўнесены ў спіс аб'ектаў пад пагрозай). Замак знаходзіцца ва ўласнасці ўрада Сірыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]