Перайсці да зместу

Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяржаўная установа "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" ўяўляе сабою аб'яднанне, у склад якога ўваходзіць 18 бібліятэк і 6 філіялаў.[1]

У Мінску дзейнічае самастойная цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк. Іх фонды складаюць зборы кніг і іншыя носьбіты інфармацыі ўніверсальнага зместу арыентаваныя на дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, настаўнікаў, работнікаў дашкольных устаноў, бацькоў. Агульным фонд перавышае 900 тыс. экзэмпляраў.

Дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага

[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага з'яўляецца цэнтральнай у Цэнтралізаванай сістэме дзіцячых бібліятэк г. Мінска.

Дзіцячая бібліятэка №2

[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячая бібліятэка № 2 горада Мінска была створана 1 кастрычніка 1953 года. Знаходзілася яна ў памяшканні інтэрната. У 1954 годзе бібліятэка стала абслугоўваць першых чытачоў.

Першай загадчыцай і арганізатарам бібліятэкі з'яўлялася Зінаіда Дзмітрыеўна Далідовіч, першым бібліятэкарам - Таісія Яўгенаўна Гасюк.

27 жніўня 1956 года бібліятэка пачала абслугоўваць сваіх першых чытачоў. Фонд налічваў 4323 экземпляра. У жніўні 1956 года пераехала ў новае памяшканне (вул. К. Чорнага). Цяпер бібліятэка мела чытальную залу на 40 месцаў, кнігасховішча, пакой для апрацоўкі літаратуры. Змянілася і загадчыца. З 1956 года бібліятэкай пачала кіраваць Аляксандра Кляменцьеўна Лісоўская.

1960-1961 гады бібліятэка была цалкам падрыхтавана і пераведзена на новую форму працы - адкрыты доступ да кніжнага фонду. У 1964 годзе бібліятэцы было прысвоена званне "Бібліятэка выдатнай працы". Асноўным напрамкам ў працы бібліятэкі з'яўляецца краязнаўства.

У 70-ыя-80-ыя гады бібліятэка актыўна ўдзельнічала ў конкурсах, праектах, выставах.

У 1992годзе ў бібліятэку прыйшла новая загадчыца Ніна Аляксееўна Шурыгіна. За 1996-1998 гады была праведзена вялікая праца па прыцягненню чытачоў у бібліятэку. Сістэматычна праводзіліся цікавыя мерапрыемствы з удзелам такіх беларускіх пісьменнікаў, як У. Арлоў, П. Місько, А. Бадак.[2]

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • Гучныя чытанні “Кніжкі беларускія чытай – край свой пазнавай”
  • Цыкл мерапрыемстваў “Боль Чарнобыля: урокі праз гады”
  • Цыкл мерапрыемстваў сямейнай гасцёўні “Ля самавара”

У бібліятэцы працуюць наступныя галерэі і суполкі па інтарэсах:

  • Галерэя Алены Лось, беларускай сучаснай мастачкі і ілюстратара дзіцячых кніг, дзе прадстаўлены творы аўтара
  • Творчае аб'яднанне «Акорд»
  • Сямейная гасцёўня «Ля самавара»
  • Творчая майстэрня «Разам Чытаем - разам ствараем»: чытанне, гульні і творчая частка, у якой дзеці разыгрываюць сцэнкі, малююць, лепяць, займаюцца аплікацыяй, арыгамі і інш. відамі творчасці
  • «Родзік запрашае сяброў»: штоквартальныя гурман-сустрэчы з тэр'ерам Родзік

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца К. Чорнага, 10

Дзіцячая бібліятэка №4

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 50-ых гадоў бібліятэычная справа развівалася асабліва хуткімі тэмпамі. Згодна рашэння № 235 ад 30 снежня 1953 года Гарвыканкама была адчынена дзіцячая бібліятэка Кастрычніцкага раёна.

Для чытачоў яна пачала працаваць 1 верасня 1954 года.

Бібліятэка займала памяшканне па вул. Вакзальнай, д. 11. У бібліятэцы працаваў толькі абанемент. Загадчыцай бібліятэкі ў 1953 годзе прызначана Мількамановіч Ф.Ф.

У 1956 годзе ўзнікла неабходнасць арганізацыі новага жыллёвага масіву ў раёне вуліцы Чкалава. Насельніцтва мікрараёна хутка расло і памяшканне дзіцячай бібліятэкі па вул. Ваказальнай не адпавядала вырасшай колькасці чытачоў.

У 1959 годзе бібліятэка атрымала новае памяшканне на першым паверсе жылога дома па вул. Вірскай, 41А (вул. Брылеўская, 6). У 1964 годзе загадчыцай бібліятэкі прызначана Савановіч Е.З., якая узначальвала бібліятэку 18 год.

У 1979 годзе была створана цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска і дзіцячая бібліятэка Кастрычніцкага раёна ўвайшла ў гэтую сістэму.

У 1980 годзе ад бібліятэкі працаваў філіял па вул. Ландара.

З 1982 года ў памяшканні бібліятэкі пачаўся капітальны рамонт. Абслугоўванне чытачоў праводзілася ў памяшканні па вул. Чкалава. У 1982 годзе загадчыцай бібліятэкі стала Чуменка Е.В., а ў 1983 годзе капітальны рамонт бібліятэкі быў закончаны.

У 1982 годзе быў адчынены філіял бібліятэкі ў новым мікрараёне па вул. Асаналіева, 62. Многія гады дзіцячая дзіцячая бібліятэка №4 знаходзілася ў складаных умовах, памяшканне зусім не адпавядала ні ахове кніжных багаццяў, ні рабоце з дзецьмі. Пад бібліятэкай знаходіўся падвал, які залівала каналізацыйнымі водамі.

1987 годзе на месцы прыватнага сектара пачалася забудова Чкалаўскага мікрараёна дзевяціпавярховымі дамамі. І у адным з жылых дамоў па вул. Жукоўскага, 9, к.1 на першым паверсе выдзелена памяшканне для дзіцячай бібліятэкі №4.

1 лістапада 1991 года адбылося адкрыццё бібліятэкі №4 па вул. Жукоўскага, 9,к.1. У зоне абслугоўвання знаходзяцца 14 школ.[2]

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • Работа дзіцячага клуба “Рамонак” па патрыятычнаму выхаванню і адраджэнню беларускай духоўнай спадчыны для чытачоў малодшага ўзросту
  • “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся.” – цыкл мерапрыемстваў па патрыятычнаму выхаванню, гісторыі і экалогіі свайго края для чытачоў малодшага і сярэдняга ўзросту
  • “Духоўная спадчына беларусаў” - цыкл мерапрыемстваў па патрыятычнаму выхаванню і адраджэнню беларускай духоўнай спадчыны для чытачоў сярэдняга і старэйшага ўзросту
  • “Сустрэчы ў бібліятэцы” – літаратурная гасцёўня

У бібліятэцы таксама праводзяцца сустрэчы са шматлікімі пісьменнікамі: Валерыем Квілорыя, Міхасём Пазняковым, Мікалаем Чарняўскім.

Месца знаходжання: Рэспубліка Беларусь, Мінск, вуліца Жукоўскага, 9/1

Зноскі

  1. http://childlib.by/history/ Архівавана 27 жніўня 2013.
  2. а б Архіў аддзела маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк "Дзіцячая бібліятэка №2: Гісторыя".