Міхась Пазнякоў
| Міхась Пазнякоў | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 24 студзеня 1951 (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік, мовазнавец, літаратурны крытык, філолаг |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Міхась Пазнякоў, поўнае імя Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў (нар. 24 студзеня 1951, Заброддзе, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 студзеня 1951 года. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе, з пятага класа пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу. У 9-м класе абраны рэдактарам «Камсамольскага пражэктара» — насценнай газеты камсамольскай арганізацыі школы. У 1971 годзе паступіў на філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1977 годзе. У студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне (Ягадскай і Кукараўскай васьмігодках) і Мінску. З 1978 года працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).
З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман», да мая 2008 — намеснік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 — галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш.
Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).
Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996),
- тры рэспубліканскія літаратурныя прэміі «Лепшая кніга года»,
- прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
- прэмія міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,
- медаль Францыска Скарыны (2011)[1],
- Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2011 года № 535 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 лістапада 2021.
- ↑ Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 520. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пазнякоў Міхась Паўлавіч // Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна Архівавана 22 снежня 2016. (Праверана 11 ліпеня 2023)
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
- Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Крытыкі СССР
- Крытыкі Беларусі
- Мовазнаўцы СССР
- Мовазнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы