Цэрэус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэрэус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19877
NCBI  153845
IPNI  60437289-2

Цэ́рэус[5] (Cereus) — род кветкавых раслін сямейства Кактусавыя (Cactaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя дрэвападобныя або кустападобныя расліны, часам сцелюцца. Дасягаюць 20 метраў у вышыню і да 40 см у дыяметры[5]. Сцябло рабрыстае, галінастае каля асновы, з калючкамі. Кветкі часцей за ўсё маюць белы колер, адзіночныя, раскрываюцца ноччу. Плод падобны на ягаду.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду паходзяць з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Пашыраны ў саваннах, камяністых пустынях, на марскіх узбярэжжах.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло раслін выкарыстоўваюць у якасці паліва. Плады некаторых відаў ядомыя. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца ў пакоях і аранжарэях.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае больш за 40 відаў (48 відаў[6]). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Anderson E. F. Das große Kakteen-LexikonШтутгарт: Eugen Ulmer Verlag, 2005. — С. 102–112. — ISBN 978-3-8001-4573-7
  4. Hunt D. The New Cactus LexiconMilborne Port: (untranslated), 2006. — С. 37–42. — ISBN 978-0-9538134-4-5
  5. а б в г БелЭн 2003.
  6. Cereus (англ.) // The Plant List

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]