Чабар
Чабар
| ||||||||||||||
Чабар (харв.: Čabar) — горад у Харватыі, у Прыморска-Гаранскай жупаніі, у паўночнай частцы гістарычнага рэгіёна Горскі Котар. Горад стаіць на правым беразе невялікай ракі Чабранкі (прыток Купы), па якой праходзіць мяжа са Славеніяй. Насельніцтва — 511 чалавек у самім горадзе і 4387 чалавек у абшчыне з цэнтрам у Чабары. 95 % — харваты. Чабар — адзін з цэнтраў гарналыжнага спорту.