Чай Жун
| Чай Жун | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Го Вэй | ||||||
| Пераемнік | Го Цзунсюнь | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 кастрычніка 921 |
||||||
| Смерць |
27 ліпеня 959 (37 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Chai Shouli[d][1] | ||||||
| Жонка | Empress Fu the Elder[d], Empress Fu the Younger[d] і Q8256064? | ||||||
| Дзеці | Q11110116?, Q11110247?, Q11110248?, Го Цзунсюнь[1], Q10350976?, Q11110187? і Q10350999? | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Чай Жун (кіт. трад. 柴榮, піньінь Chái Róng), храмавае імя Шыцзун (кіт. трад. 世宗, піньінь Shìzōng; 27 кастрычніка 921 — 27 ліпеня 959) - другі імператар Позняй Чжоу перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька быў братам жонкі імператара Го Вэя. З дзяцінства Чай Жун як сын выхоўваўся ў сям’і цёткі. Го Вэй, які не меў сыноў, перад смерцю абвясціў сваім спадчыннікам Чай Жуна, бачачы ў ім добрага кіраўніка сваёй дзяржавы.
Лічыцца найбольш паспяховым імператарам усяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Ён здолеў цэнтралізаваць ваенную ўладу, што дазволіла атрымаць шэраг перамог над Паўночнай Хань, Позняй Шу, Паўднёвай Тан, а таксама над Ляа. Хоць Чай Жун памёр заўчасна (усяго праз пяць гадоў пасля ўсшэсця на пасад), яго дзеі праклалі шлях да аб’яднання Кітая, завершанага імператарам Сун Чжаа Куан'інем.
Пасля смерці Чай Жуна ў ліпені 959 года трон атрымаў у спадчыну яго сын Го Цзунсюнь.
Дэвіз праўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Сяньдэ (顯德) 954—959