Го Вэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Го Вэй
кітайскі імператар[d] (Later Zhou dynasty[d])
13 лютага 951 — 21 лютага 954
Папярэднік Лю Чэн’ю
Пераемнік Чай Жун

Нараджэнне 10 верасня 904
Смерць 22 лютага 954 (49 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Guo Jian[d][1]
Маці Q8256047?
Жонка Empress Chai[d], Q8251226?, Q8251233? і Q8251219?
Дзеці Q16260806?, Q16260947?, Q16603593?, Princess Shou'an of Later Zhou[d] і Q11131832?
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Го Вэй (кіт. трад. 郭威, піньінь Guō Wēi), храмавае імя Тайцзу кіт. трад. 太祖, піньінь Tàizǔ; 10 верасня 904 — 22 лютага 954) — заснавальнік і першы імператар Позняй Чжоу  (руск.) перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам Го Цзяня, прэфекта Шуньчжоу (сучасны раён Шуньі  (руск.), Пекін). Яго бацька неўзабаве быў забіты людзьмі генерала Лю Жэньгуна  (англ.) (дынастыя Тан), якія заваявалі Шуньчжоу. Вельмі хутка памерла і яго маці.

Малога Го Вэя ўзяў на выхаванне мясцовы ваенны. Ужо падлеткам Го Вэй пачаў захапляцца алкаголем і гульнямі, часта ўдзельнічаў у бойках. У 17-гадовым узросце, уцякаючы ад арышту, пераехаў у Хугуань  (руск.) і неўзабаве пайшоў у войска аднаго з палкаводцаў Лі Цуньсюя.

Пасля абвяшчэння ў 923 годзе Позняй Тан  (руск.) Го Вэй, здольны да матэматыкі, стаў афіцэрам. Таксама ён захапляўся гістарычнымі працамі, у прыватнасці «Вясновымі і восеньскімі аналамі Шаснаццаці дзяржаў  (укр.)».

У 927 годзе імператар Лі Сыюань асабіста ўзначаліў паход супраць паўстанцаў пад правадырствам Чжу Шоуіня  (англ.). Го Вэй быў сярод тых, хто першымі скарылі сцены Сюнь  (укр.) (сучасная правінцыя Хэнань). Генерал Шы Цзінтан  (укр.), пад камандаваннем якога служыў Го Вэй заўважыў яго схільнасць да літаратуры і даручыў яму кіраўніцтва ваеннай канцылярыяй. З тых часоў малады Го Вэй карыстаўся павагай сярод большасці генералаў і міністраў.

Перажыўшы звяржэнне двух дынастый (Позняй Тан  (руск.) і Позняй Цзінь  (руск.)), Го Вэй стаў ваенным дарадцам Лю Чжыюаня  (укр.), заснавальніка дзяржавы Позняя Хань  (укр.). Аднак у 948 годзе на пасад узышоў малалетні Лю Чэн’ю, і Го Вэй пачаў рыхтавацца да звяржэння ўлады. Яму ўдалося рэалізаваць свае планы ў пачатку 951 года, калі ён адхіліў ад пасаду Лю Чэн’ю і абвясціў аб стварэнні новай дынастыі — Позняй Чжоу.

Ён стаў першым імператарам кітайскага паходжання у Паўночным Кітаі з 923 года. Праводзіў рэформы, накіраваныя на зніжэнне падатковай нагрузкі на сялян. Перыяд яго панавання лічыцца ўдалым, аднак ён быў непрацяглым — ужо праз тры гады Го Вэй памёр ад хваробы. На троне яго замяніў Чай Жун, пляменнік, які выхоўваўся ў сям’і імператара.

Дэвізы праўлення[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуаншунь (廣順) 951—954
  • Сяньдэ (顯德) 954

Зноскі

  1. China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старая гісторыя пяці дынастый, гл. 110, 113
  • Гістарычныя запісы Пяці дынастый, гл. 11, 19, 70