Чай з Мусаліні
| Чай з Мусаліні | |
|---|---|
| італ.: Un tè con Mussolini | |
| Жанры | драматычны фільм[1][2][…] і ваенны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кінакампанія | Medusa Film[d] |
| Працягласць | 111 хв. |
| Краіны | |
| Мовы | англійская і італьянская мова |
| Год | 1999 і 6 студзеня 2000[7] |
| IMDb | ID 0120857 |
«Чай з Мусаліні» (англ.: Tea With Mussolini) — паўаўтабіяграфічны мастацкі фільм італьянскага рэжысёра Франка Дзэфірэлі, які выйшаў у пракат у Італіі 26 сакавіка 1999 года. Прэм’ера ў Вялікабрытаніі адбылася 2 красавіка. Фільм дэманстраваўся ў ліпені 1999 года на фестывалі ў Карлавых Варах.
Слоган фільма: «Гісторыя цывілізаванага непадпарадкавання» (англ.: A Story of Civilized Disobedience).
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фларэнцыя. 1935 год. Калонія пажылых дасціпных англічанак («скарпіёнкі») захапляецца энергічным дучэ, які паводзіць сябе як джэнтльмен, да таго ж прымусіў італьянскія цягнікі хадзіць па раскладзе. Дамы бавяць час: наведваюць музеі, арганізуюць пікнікі ў англійскім стылі, вядуць свецкія гутаркі. Удава англійскага пасла лэдзі Хестэр Рэндам нават сустракалася з Мусаліні за кубачкам чаю, хадайнічае пра абарону калоніі ад нападаў фашыстаў. Пад кіраўніцтвам Мэры Уолес пажылыя англічанкі з дапамогай багатай амерыканскай яўрэйкі Эльзы прыглядаюць за пазашлюбным сынам мясцовага гандляра — маленькім Лукой, маці якога памерла (лёс гэтага хлопчыка шмат у чым прайгравае лёс самога рэжысёра).
Над Еўропай згушчаюцца хмары, Італія аб’яўляе вайну Вялікабрытаніі, змяняецца і стаўленне ўладаў да «скарпіёнак». Цяпер трэба вучыць нямецкую мову і любіць усё нямецкае, бо «час Англіі скончыўся» (як адзначае бацька Лукі). «Я б не сказала», — адказвае яму міс Уолес.
«Скарпіёнак» высылаюць у маленькае мястэчка Сан-Джыміньяна, але і там яны захоўваюць годнасць і імкнуцца дапамагчы навакольным.
Сканчаецца сюжэт у 1944 годзе, калі шатландскія часткі і партызаны (куды паспеў уступіць Лука) акупіруюць Сан-Джыміньяна. Незадоўга да ўцёкаў немцаў англійскія бабулькі ратуюць гістарычны будынак ад выбуху, літаральна прыматаўшы сябе да яго бікфардавым шнуром.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Джудзі Дэнч — Арабэла, артыстка і спявачка.
- Джоан Плаўрайт — Мэры Уолес.
- Мэгі Сміт — Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ.
- Лілі Томлін — Георгі Роквелл, амерыканка, якая займаецца археалагічнымі раскопкамі ў Італіі.
- Шэр — Эльза Моргенталь Штраус-Армістан, амерыканская спявачка, якая выйшла замуж за пажылога багацея, аматарка Пікаса.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.movieloci.com/2722-Tea-with-Mussolini Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0120857/ Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/herbatka-z-mussolinim Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 http://www.imdb.com/title/tt0120857/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=22149.html Праверана 8 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film1028_tee-mit-mussolini.html Праверана 5 студзеня 2018.