Перайсці да зместу

Чалавек Божы (фільм, 2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалавек БожыM:
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Краіна
Год 25 красавіка 2021
IMDb ID 6060964

«Чалавек Божы» (англ.: Man of God, грэч. Ο Άνθρωπος του Θεού) — грэчаскі драматычны фільм 2021 года рэжысёркі Алены Паповіч, прысвечаны жыццю аднаго з найбольш шанаваных у Грэцыі святых Нектарыя Эгінскага[en]. Галоўныя ролі выканалі Арыс Серветаліс[en], Мікі Рурк і Аляксандр Пятроў[1].

Мітрапаліт Пентапольскі Нектарый[en] абылганы і выгнаны з Егіпта. Ён перажывае аб тым, што не можа сустрэцца з патрыярхам Сафроніем[en] і вытлумачыцца. Бо да Сафронія ён ставіўся як да роднага бацькі. Сустрэча адбудзецца, але гэта ўжо будзе магіла Патрыярха. Пачынаюцца бадзянні па Грэцыі, затым клопат аб уладкаванні жаночага манастыра[ru]. Ізноў паклёп і недастатковае разуменне з боку сваіх жа субратаў.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
   Арыс Серветаліс[en]      Нектарыя Эгінскага[en]
   Мікі Рурк      спаралізаваны, ацэлены Нектарыем
   Аляксандр Пятроў      Костас, памочнік Нектарыя

Музычнае суправаджэнне да фільма «Чалавек Божы» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[2].

  1. Man of God (2021) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 ліпеня 2022.
  2. Man of God — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 ліпеня 2022.