З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus ) — від земнаводных з сямейства Siphonopidae .
Агульная даўжыня дасягае 20-40 см. Галава невялікая. Тулава чэрвепадобнае. Мае 85 кольцаў на целе. Скура чорная, а баразёнкі паміж кольцамі бялявыя.
Любіць вільготную глебу ў трапічных лясах і саваннах . Сустракаецца на вышынях да 800 м над узроўнем мора. Харчуецца беспазваночнымі .
Самка адкладае ў глебу каля 5 яец даўжынёй 10 і шырынёй 8,5 мм. Яйцы злучаныя паміж сабой слізістым шнуром. Іх засцерагае самка. Дзіцяняты нейкі час харчуюцца верхнімі пластамі скуры маці.
Жыве ў басейне Амазонкі : у Бразіліі , Эквадоры , Венесуэле , Гаяне , Сурынаме , Гвінеі , Калумбіі , Перу , Балівіі , а таксама ва Усходнім Парагваі і Паўночнай Аргенціне .
Зноскі
Mark O' Shea & Tim Halliday: Reptilien & Amphibien. Dorling Kindersley Limited, London 2001, 2002. ISBN 978-3-8310-1015-8