Чачэвіцкі сельсавет
Выгляд
Чачэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Быхаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Чачэвічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Чачэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Чачэвічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Балонавасялецкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.