Чашніцкая гімназія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чашніцкая гімназія
Заснавана 1944 год (школа), 2004 год (гімназія)
Дырэктар Святлана Віктараўна Лізука
Тып ДУА
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, Чашнікі, вул. Ленінская, д. 8
Сайт gymn1.chashniki.edu.by/b…

Чашніцкая гімназія (да 2004 года — Чашніцкая СШ № 2) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Чашніках. Знаходзіцца па адрасе вул. Ленінская, д.8.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да Вялікай Айчыннай вайны ў Чашніках была адна беларускамоўная сярэдняя школа. Пасля вызвалення, восенню 1944 года была адкрыта сярэдняя школа № 2 з рускай мовай навучання. У ліпені 1945 года здадзены першы будынак СШ № 2.

У 1946 годзе ў школы быў 1 выпускнік, у 1947 — 9, у 1948—1950 — па 24, у 1951 — 16 выпускнікоў.

У 1951/1952 навучальным годзе ў школе 505 вучняў, поўны камплект вучняў ад 1-га да 10-га класаў. Заняткі праводзілі ў 4 будынках. Частка настаўнікаў гэтага часу былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, мелі ўзнагароды. Сярод іх І. П. Чэклін, А. К. Непляховіч, Н. А. Кажамячанка, Я. І. Белавусава і іншыя.

У 1961 годзе раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне пра будаўніцтва новага будынку Чашніцкай СШ № 2. 13 лютага 1963 года школа пераехала ў новы будынак, дзе цяпер і знаходзіцца Чашніцкая гімназія. У 1970-я гады школа пераходзіць на кабінетную сістэму.

У 1980-я гады ў школе каля 1050 вучняў і 70 настаўнікаў. У школе дзейнічалі піянерская і камсамольская арганізацыя, спартыўныя секцыі. У 2001 годзе школа прыняла ў 5 клас першых гімназістаў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 2004 года школа рашэннем Чашніцкага раённага савета дэпутатаў набыла статус гімназіі. Станам на 2017 год ў гімназіі 255 вучняў і 35 настаўнікаў. Дырэктар — Святлана Віктараўна Лізука.

Навучэнцы гімназіі бяруць удзел ў розных алімпіядах[1].

У гімназіі вядзецца дашкольнае навучанне. Для дзяцей 4-5 гадоў працуюць групы «Пазнайка» («Свет літар», «Рашайка», «Цуд-ручкі»). Для хлопчыкаў і дзяўчынак 5-6 гадоў арганізавана «Школа будучага першакласніка» («Счытайка», «Чытайка», «Развівайка»). Дзецям 9-10 гадоў прапануюць «Школу будучага гімназіста» («Разумная дыктоўка», «Сучасная англійская», «Матэматыка»)[2].

Зноскі

  1. Ирина Торбина. Ещё одна олимпиада. Belsmi.by (28 декабря 2015).
  2. Гимназия предлагает. Чырвоны прамень (15 ноября 2016).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]