Чорны перадзел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чорны перадзел, Партыя сацыялістаў-федэралістаў — рэвалюцыйная народніцкая арганізацыя ў Расійскай імперыі ў 18791882 гг. Узнікла ў выніку распаду «Зямлі і волі»(руск.) бел.. Стваральнікі і кіраўнікі: Г.В. Пляханаў(руск.) бел., М.Р.Папоў, В. І. Засуліч, В.В.Аптэкман(руск.) бел., Я. В. Стафановіч, Л.Р.Дэйч(руск.) бел., П.Б.Аксельрод(руск.) бел., А.П.Буланаў(руск.) бел., В.М.Ігнатаў(руск.) бел. і інш.

«Чорны перадзел» адмаўляў прынцып цэнтралізму і складаўся з незалежных гурткоў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Харкаве, Мінску, Казані, Адэсе, Кіеў, Пермі і інш. Ролю цэнтра адыгрывала найбольш моцная Пецярбургская арганізацыя (яе членам быў А. В. Бонч-Асмалоўскі). Ідэйную платформу напачатку вызначалі праграма і тактыка «Зямлі і волі», яе дэвіз — «усё для народа, усё сіламі народа». Задачы арганізацыі: падрыхтоўка народнай рэвалюцыі шляхам прапаганды сацыялістычных ідэй і разгортвання эканамічнай барацьбы, каб змяніць дзяржаўны лад Расіі, перадаць зямлю сялянам на аснове ўраўняльнага падзелу («чорнага перадзелу»), фабрыкі і заводы — рабочым; пераход да сацыялізму («поўнага калектывізму»). «Чорны перадзел» адмлўна ставіўся да палітычнай барацьбы, у пачатку 1880 г. прызнаў мэтазгоднасць палітычнага тэрору як сродку барацьбы супраць самадзяржаўя, аднак не лічыў яго першачарговай задачай. Прапагандаваў федэратыўны прынцп палітычнай арганізацыі народа, выступаў за аўтаномію нацыянальных раёнаў, у т.л. Беларусі. Галоўнай рухальнай сілай рэвалюцыі лічыў сялянства, але працаваў пераважна сярод рабочых, студэнтаў, навучэнцаў і вайскоўцаў. Друкаваныя выданні: газета «Черный передел» і «Зерно». Крызіс народніцкай ідэалогіі, паліцэйскія праследаванні прывялі «Чорны перадзел» да распаду. Частка яго членаў (Пляханаў, Засуліч, Дэйч і інш.) перайшлі на пазіцыі марксізму.

На Беларусі групы чорнаперадзельцаў склаліся ў Мінску (Л.М.Насовіч, К.В. і Р.В.Парфіяновічы, С.Ляўкоў, І.Гецаў, С.Грынфест) і Гродне (М.Янчэўскі, Я.Грынкевіч, І. А. Гурвіч і інш.). Яны вялі прапаганду сярод насельніцтва, памагалі вызваляць палітычных вязняў, забяспечвалі дакументамі і перапраўлялі праз граніцу рэвалюцыянераў. У мінскай друкарні «Чорнага перадзела» ў 1881 г. надрукаваны № 3 — 5 газеты «Черный передел», № 3 — 6 газеты «Зерно» і 5 пракламацый. У 1882 г. мясцовыя групы «Чорнага перадзелу» распаліся.