Ісак Аронавіч Гурвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісак Аронавіч Гурвіч
Исаак Аронович Гурвич (1916).jpg
Дата нараджэння

15 (27) красавіка 1860

Месца нараджэння

Вільня, Віленскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

9 ліпеня 1924(1924-07-09) (64 гады)

Месца смерці

Нью-Ёрк, ЗША

Грамадзянства

Flag of the United States (1912-1959).svg ЗША

Род дзейнасці

эканаміст, палітычны актывіст, статыстык, адвакат

Навуковая сфера

эканоміка

Альма-матар

Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй[d]

Ісак Аронавіч Гурвіч (15 (27) красавіка 1860, Мінск — 9 ліпеня 1924, Нью-Ёрк) — эканаміст, публіцыст, выдавец. Брат Я. Гурвіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1877 годзе скончыў Мінскую гімназію, падчас вучобы ў якой увайшоў у гурток народніцкай арганізацыі «Зямля і воля». Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1879 г. арыштаваны па справе падпольнай друкарні; выключаны з універсітэта. Знаходзіўся ў зняволенні каля года. Высланы ў Мінск пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні мінскай друкарні арганізацыі «Чорны перадзел». Арыштаваны ў 1880 годзе; сасланы на 4 гады ў Сібір. Знаходзячыся ў ссылцы, вывучаў перасяленчы рух сялян у Сібір; вынікі даследаванняў апублікаваў у працах «Эканамічныя пытанні Сібіры» і «Перасяленні сялян у Сібір».

У 1885 годзе вярнуўся ў Мінск, узначаліў гурток друкарскіх рабочых. Пад уплывам прац Г. Пляханава заняў марксісцкія пазіцыі. У 1899 г. з-за пагрозы арышту эміграваў у ЗША. У 1891 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Эканамічнае становішча расійскай вёскі» (апублікаваў яе ў 1892 годзе ў Нью-Ёрку; рускі пераклад у 1896); узначаліў кафедру каледжа ў Чыкага. У Нью-Ёрку выдаваў газету на рускай мове «Прогресс». У ЗША быў актывістам прафсаюзнага руху; уступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю. Удзельнічаў у стварэнні і рэдагаванні часопісаў «The Class Struggle» i «The Revolutionary Age(англ.) бел.». Пазбаўлены кафедры і звання прафесара. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. вярнуўся ў Беларусь; у 1906 годзе абраны дэпутатам ІІ Дзярждумы ад Мінска. Расчараваўшыся ў рэвалюцыі, зноў выехаў у ЗША. Пасля адкрыцця ў Мінску БДУ падарыў універсітэту сваю бібліятэку (некалькі тысяч тамоў).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9