Чорны цюльпан (фільм)
Выгляд
| Чорны цюльпан | |
|---|---|
| фр.: La Tulipe noire | |
| Жанры | фільм плашча і шпагі[d], прыгодніцкі фільм[1], гістарычны фільм[2] і кінакамедыя[2] |
| Рэжысёр | |
| На аснове | The Black Tulip[d] |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 115 хв. |
| Краіны | |
| Мова | французская |
| Год | 1964 |
| IMDb | ID 0058692 |
«Чорны цюльпан» (фр.: La tulipe noire) — французскі прыгодніцкі кінафільм. Прэм’ера адбылася 28 лютага 1964 года. Насуперак назве і адпаведнаму надпісу ў цітрах фільм не мае нічога агульнага з аднайменным раманам Аляксандра Дзюма-бацькі (толькі некалькі імёнаў былі ўзятыя з рамана, сюжэт фільма з кнігай амаль ніяк не звязаны).
Натурныя здымкі праходзілі ў Іспаніі, у тым ліку ў горадзе Касерэс. Інтэр’ерныя здымкі прайшлі на студыі «Victorine» у Ніцы.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Ален Дэлон — Гіём дэ Сен-Про / Жульен дэ Сен-Про
- Вірна Лізі — Караліна (Кара) Плантэн
- Доўн Адамс — маркіза Катрын дэ Вігонь
- Акім Таміраў — маркіз дэ Вігонь
- Адольфа Марсільяк — барон Ля Муш
- Франсіс Бланш — Плантэн
- Рабер Мануэль — князь дэ Гразіяк