Чылер Ільхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чылер Ільхан
турэцк.: Çiler İlhan
Імя пры нараджэнні турэцк.: Çiler İlhan[3]
Род дзейнасці пісьменніца, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, журналістка, перакладчыца, эсэістка
Дата нараджэння 1972[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт cilerilhan.com (англ.)(тур.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чылер Ільхан (турэцк.: Çiler İlhan; нар. 1972, Дэнізлі, Турцыя) — турэцкая пісьменніца, перакладчыца, журналістка і праваабаронца. Лаўрэат Прэміі Еўрапейскага Саюза па літаратуры 2011 года. Аўтар трох кніг. Яе кнігі выдадзеныя больш чым у 20 краінах свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чылер Ільхан нарадзілася ў 1972 годзе ў Дэнізлі, вырасла ў Ізміры[4].

У 1979—1983 гадах вучылася ў пачатковай школе Дэнізлі Меркезефендзі. Затым з 1983 па 1990 год была студэнткай ізмірскага прыватнага каледжа[4].

Вывучала міжнародныя адносіны і паліталогію ў Басфорскім універсітэце. Скончыла школу гасцінічнага менеджменту Glion Hotel School ў Швейцарыі[4].

У розны час працавала кіраўніком па сувязях з грамадскасцю ў гатэлі Стамбула, пісьменнікам, рэдактарам, перакладчыкам і літаратурным крытыкам[4].

З 2017 года яна жыве ў Нідэрландах[5]. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса Condé Nast Traveller Türkiye[4].

З’яўляецца членам турэцкага і галандскага ПЭН-клубаў. Яна вядзе вялікую грамадскую працу як праваабаронца. Выступае за свабоду слова, Правы чалавека і правы жанчын у Турцыі. Змагаецца супраць хатняга гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын у Турцыі[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачала пісаць свае першыя вершы ва ўзросце 10 гадоў. Падчас навучання ў каледжы напісала свае першыя дзённікі і тэатральныя п’есы[4].

Яе літаратурны талент найбольш выявіўся падчас вучобы ў Басфорскім універсітэце, дзе па яе словах, яна пачала пісаць апавяданні «свядома» сваімі словамі[4].

У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду «За выбітны аповяд» моладзевай прэміі Яшара Набі[4].

Яе апавяданні, эсэ, рэцэнзіі на кнігі, артыкулы пра падарожжы і пераклады на турэцкую мову былі апублікаваны ў розных часопісах і газетах[7].

У 2011 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Еўрапейскага Саюза ў галіне літаратуры за зборнік апавяданняў «Выгнанне». Кніга была выдадзена больш чым у 20 краінах, уключаючы Вялікабрытанію, Італію, Францыю, Нідэрланды і Мексіку[4]. Таксама зборнік «Выгнанне» увайшоў шорт-ліст літаратурнай прэміі Prix Du Livre Lorientales 2017[8].

Унесла свой уклад у больш чым 15 нацыянальных і міжнародных анталогій[8].

У 2005 годзе ў зборніку «1002 начныя казкі» было апублікавана апавяданне «Вульгата» («Vulgata»)[7].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 ─ «Пакой гандляроў марамі»/ Rüya Tacirleri Odası (зборнік апавяданняў)[8]
  • 2010 ─ «Выгнаньне» / Exile (Sürgün) (зборнік апавяданняў)[8]
  • 2021 ─ «Дом заручын» /Nişan Evi (раман)[8][5]

Зноскі

  1. Çiler İlhan // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://vrouwenbibliotheek.nl/2018/02/02/verbannen-door-ciler-ilhan/
  3. https://teis.yesevi.edu.tr/madde-detay/ciler-ilhan
  4. а б в г д е ё ж з Çiler İlhan (тур.). Türk Edebiyatı İsimler Sözlüğü (13 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  5. а б Sosyal medyada adalet arayan çaresiz çocuklarız (тур.). KARAR. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 30 сакавіка 2023.
  6. Çiler Ilhan on Women’s Rights (англ.). Platform for Peace and Justice (4 чэрвеня 2019). Праверана 30 сакавіка 2023.
  7. а б Çiler İlhan — European Union Prize for Literature(недаступная спасылка). web.archive.org (17 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2018. Праверана 30 сакавіка 2023.
  8. а б в г д Çiler İlhan | EU Prize for Literature. euprizeliterature.eu. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.