Перайсці да зместу

Чырвоная панда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоная панда

Чырвоная панда
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ailurus fulgens

Арэал

выява


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621846
NCBI  9649
EOL  327984
FW  157499

Малая панда, чырвоная панда альбо светлая панда (Ailurus fulgens) — млекакормячая жывёла з сямейства Ailuridae.

Усяедная, але ў асноўным траваедная, нягледзячы на прыналежнасць да атраду драпежнікаў, як яноты або мядзведзі. Насяляе Гімалаі і паўднёва-заходні Кітай.

Чырвоная панда не толькі траваедная, але есць пераважна бамбук

Ядуць бамбук (дзве трэція рацыёну), лісце і маладыя парасткі, таксама грыбы, карані, жалуды, лішайнікі і травы. Зрэдку — рыбу, казурак, птушак і дробных сысуноў. Як і вялікая панда, чырвоная панда не можа пераварваць цэлюлозу, і таму ёй трэба, каб выжыць, многа бамбуку [1].

Ворагі і канкурэнты

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнік — снежны леапард.

Чырвоныя панды могуць спрытна караскацца, асабліва ноччу. Яны шмат ядуць і спяць, бо ў іх харчы мала калорый.

Размнажаюцца ва ўзросце да 18 месяцаў, дасягаюць поўнай сталасці ў два-тры гады. У дзікай прыродзе вялікія рэдка дзеюць разам, акрамя спаравання. Шлюбны перыяд з сярэдзіны студзеня да пачатку сакавіка. Самцы і самкі могуць мець некалькі партнёраў і спароўвацца з імі. Перад тым як нарадзіць самкі пачынаюць будаваць гняздо з галля, травы і лісця, звычайна ў дупле дрэва або між скал. Цяжарнасць ад 112 да 158 дзён. Раджаюцца дзіцяняты з сярэдзіны чэрвеня да канца ліпеня, ад аднаго да чатырох (звычайна 1 або 2), маленькія вагой, ад 110 да 130 г кожны.

Зноскі