Перайсці да зместу

Чырвоным па Белым

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоным па Белым (ЧпБ)
Жанр рэп
Гады з 2004
Краіны
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйбл KROU Entertainment
Склад
Былыя
ўдзельнікі

«Чырвоным па Белым» (ЧпБ, Čyrvonym pa Biełуm, ČpB) — беларускі рэп-гурт.

Гурт з’явіўся на свет у канцы 2004 году. Тады, заснавальнік Кроў і бітмэйкер Slavko запісалі свой першы альбом «Актуальная Тэматыка», які, нягледзячы на сваю не вельмі высокую якасць у плане гуку (усе аперацыі па запісу праводзіліся ў звычайнай кватэры на звычайным камп’ютары), з’явіўся сапраўдным прарывам у беларускай музыцы, дзякуючы вельмі моцным тэкстам. Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.

Гурт ад самага пачатку быў вельмі таямнічы. Хлопцы нічога пра сябе не апавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі і выключна ў масцы, а спаткацца з імі ў жыцці амаль цуда. Ніхто не ведаў хто яны і адкуль. Таямнічасць станавілася зразумелай пасля знаёмства з творчасцю беларускіх рэпераў. Моцныя, вельмі шчырыя палітычна-сацыяльныя тэксты давалі зразумець неабыякавасць удзельнікаў да сітуацыі ў краіне, але таксама паказвалі іх вялікую любоў да Бацькаўшчыны.

Вынікі працы Чырвоным па Белым можна паслухаць на першых дзвюх альбомах: «Актуальная Тэматыка» і «Вулічныя Байцы». Жорсткія, цвёрдыя, просталінейныя тэксты зрабілі праект папулярным. Па статыстыцы сайту, дзе былі першыя іх запісы і інтэрнэт-альбомы, слухачоў налічвалася каля 42.000. Гэта не ўлічваючы таго, што большасць з іх рабіла копіі і раздавала сваім знаёмым.

Музыкі адразу ўзяліся за працу над другім альбомам — «Вулічныя Байцы». На гэтым альбоме можна заўважыць вялікі крок уперад. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрозніваліся цікавым гучаннем, большай разнастайнасцю і прадуманым зместам. Тэксты сталі цікавейшымі, неслі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы і адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэнне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілася больш прыемнай для вушэй. Гук таксама стаў лепшым, таму што запіс адбываўся на студыі.

На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Палкоўнік. Магчыма, што менавіта яго ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэнне якасці альбому.

Для шматлікіх прыхільнікаў іх творчасці студыйны трэк «Не Жадаю», які зміксаваў польскі бітмэйкер Młody Grzech на студыі ў Варшаве, стаў насамрэч гімнам Свабоды.

Перад выхадам чацвёртага альбома «Крывавы Сакавік» (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop і вядомы DJ з Польшчы DJ Spox  (бел. (тар.)).

Чырвоным па Белым з’яўляецца піянерам беларускага рэпу. Станам на 2024 года, самы вядомы беларускі рэп-гурт і агулам адзін з самых значных хіп-хоп гуртоў Беларусі, з улікам рускамоўных.

Супольныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]