Перайсці да зместу

Чыта Рывера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыта Рывера
англ.: Chita Rivera
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні ісп.: Dolores Conchita Figueroa del Rivero
Дата нараджэння 23 студзеня 1933(1933-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2024(2024-01-30)[3] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Tony Mordente[d]
Дзеці Lisa Mordente[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі танцоўшчыца, спявачка, актрыса, акцёр мюзікла, музыкант
Гады актыўнасці 19502023
Інструменты вакал
Псеўданімы Chita Rivera
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
chitarivera.com (англ.)

Далорэс Канчыта Фігероа дэль Рывера (англ.: Dolores Conchita Figueroa del Rivero, больш вядомая як Чыта Рывера (англ.: Chita Rivera); 23 студзеня 1933, Вашынгтон, ЗША — 30 студзеня 2024) — амерыканская актрыса, спявачка, танцорка, ролях у тэатры, кіно, музычных шоу Брадвея.

Бацька Чыты Рывера — Пэдра Хуліа Фігероа дэль Рывера, пуэртарыканец, саксафаніст у аркестры ваенна-марскога флоту ЗША. Маці — Кэтрын Фігероа дэль Рывера, з італа-шатландскай сям’і. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе, Кэтрын паступіла на службу чыноўнікам у Пентагон.

Калі Рыверы споўнілася 11, яе прынялі ў балетную студыю (Jones-Haywood School of Ballet). Праз чатыры гады выкладчык са Школы амерыканскага балета пасля наведвання студыі запрасіў дзвюх дзяўчат на конкурсны адбор у Нью-Ёрк. Рывера адбор прайшла і стала студэнткай прэстыжнай балетнай школы George Balanchine’s School of American Ballet.

У 1952 годзе Рывера суправаджала сяброўку на адбор танцорак для брадвейскага шоў. Яе ўгаварылі прыняць удзел у конкурсе. У выніку Рывера не толькі прайшла ў фінальны тур, але і атрымала адну з цэнтральных роляў. Ідуць новыя прапановы і ролі. «Хлопцы і лялячкі», «Канкан», «Сёмае Неба».

У 1957 годзе Рывера атрымала ролю Аніты ў брадвейскім мюзікле «Вестсайдская гісторыя». Гэтая роля адразу пасля прэм’еры прынесла ёй вядомасць. У гэтым жа годзе яна выйшла замуж за Тоні Мадэнтэ, танцоўшчыка з гэтага ж мюзікла. Шлюб быў скасаваны ў 1966 годзе. У былых мужа і жонкі ёсць дачка, Ліза Мадэнтэ, якая стала харэографам.

Адна з самых вядомых кінароляў Рыверы — роля Нікі ў кінаверсіі мюзікла Боба Фоса «Мілая Чарыці» (1969). Вядома камеа Рыверы ў фільме «Чыкага» (2002). У 1978 годзе актрыса прыняла ўдзел у здымках фільма «Аркестр клуба адзінокіх сэрцаў сяржанта Пепера».

На працягу кар’еры Рывера гуляла вядучыя ролі ў найбольш вядомых музычных пастаноўках Брадвея: мюзікле Джона Кандэра і Фрэда Эба «Чыкага» — Вельма Кэлі, «Трохграшовая опера» — Джэні, «Пацалунак мяне, Кэт» і многіх іншых.

У 1986 годзе Рывера патрапіла ў аўтамабільную аварыю ў цэнтры Нью-Ёрка. Васемнаццаць пераломаў зрабілі немагчымай далейшую кар’еру актрысы мюзікла. Пасля двухгадовай рэабілітацыі Рывера пагрузілася ў рэстаранны бізнэс.

У 2003 годзе Рывера вярнулася на Брадвей у пастаноўцы «Дзевяць». Гэта музычная апрацоўка сцэнара Федэрыка Феліні да кінафільма «Восем з паловай» («8½»). Сямідзесяцігадовая актрыса выканала некалькі вакальных і танцавальных нумароў. Яе партнёр — Антоніа Бандэрас.

У жніўні 2009 года атрымала ад Барака Абамы адну з найвышэйшых узнагарод ЗША — Прэзідэнцкі медаль свабоды.

У лістападзе 2009 года выпусціла музычную кружэлку «А зараз я спяваю свінг».

Зноскі

  1. Chita Rivera // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chita Rivera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 30 студзеня 2024.
  4. Muere Chita Rivera, cantante y actriz ganadora del premio Tony, a los 91 años — 2024. Праверана 30 студзеня 2024.