Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Выгляд
| Прэзідэнцкі Медаль Свабоды | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Presidential Medal of Freedom | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | грамадзянскім асобам | ||
| Кім уручаецца | Прэзідэнт ЗША | ||
| Падставы ўзнагароджання | Уклад у бяспеку і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША, грамадскае і культурнае жыццё ЗША і свету | ||
| Дата заснавання | 1945 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Малодшая | Presidential Citizens Medal[d] | ||
Прэзідэнцкі Медаль Свабоды (англ.: Presidential Medal of Freedom) — адна з дзвюх вышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб, якая ўручаецца па рашэнні прэзідэнта ЗША. Медалём свабоды ўзнагароджваюцца людзі, «якія ўнеслі істотны ўклад у бяспеку і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША, у падтрыманне міру ва ўсім свеце, а таксама ў грамадскае і культурнае жыццё ЗША і свету».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Медаль быў заснавана Гары Трумэнам у 1945 годзе для ўзнагароджання за заслугі ў час Другой сусветнай вайны. У 1963 годзе прэзідэнт Кенэдзі пашырыў сферу тых, каго ўзнагараджваюць медалём. Звычайна ўзнагароджанне адбываецца 4 ліпеня, у Дзень незалежнасці ЗША. Медаль можа ўручацца аднаму чалавеку больш аднаго разу, а таксама пасмяротна.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Уручэнне медаля Рональду Рэйгану (1993) -
Прэзідэнт Рональд Рэйган узнагароджвае
маці Тэрэзу (1985) -
Барак Абама ўручае медаль пляменніку Харві Мілка. (Жнівень 2009) -
Фрачны знак медаля
-
Уручэнне медаля Арэце Франклін (9 лістапада 2005 года)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнцкі медаль Свабоды