Шматгадовая расліна вышынёй 45-60 см. Кветкі бледна-ружовага колеру. Цвіце з канца зімы па сярэдзіну вясны. Размнажаецца насеннем альбо вегетатыўна[3].
Расце ў паўцені. Аддае перавагу вільготным глебам, крэйдавым, суглінкавым альбо гліністым, з кіслотнай або нейтральнай рэакцыяй. Працягласць жыцця — 2-5 гадоў. Таксічны[4].