Чэмпіянат свету па шахматах сярод жанчын 2016

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзеючая чэмпіёнка Прэтэндэнтка
Украіна Марыя Музычук (UKR) Кітай Ху Іфань (CHN)
3 6
Нарадзілася 21 верасня 1992
23 гады
Нарадзілася 27 лютага 1994
22 гады
Пераможца
чэмпіянату свету 2015 года
Пераможца
Гран-пры 2013–2014
Рэйтынг: 2563
(№4 сярод жанчын)[1]
Рэйтынг: 2667
(№1 сярод жанчын)[1]

Чэмпіянат свету па шахматах сярод жанчын 2016 — матч за званне чэмпіёнкі свету па шахматах паміж дзеючай чэмпіёнкай свету Марыяй Музычук з Украіны і прэтэндэнткай на тытул Ху Іфань з Кітая. Запланаваны 10-гульнявы матч праходзіў з 1 па 14 сакавіка 2016 года ў Львове, Украіна.

14 сакавіка Ху стала пераможцай чэмпіянату, атрымаўшы перамогу ў дзявятай партыі і скончыўшы матч. Як і ў двух папярэдніх паядынках паміж шахматысткамі кітаянка выйграла пераканаўча, не прайграўшы ніводнай партыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б March 2016 ratings: Vachier Lagrave is world no. 5. chessbase.com. Праверана 1 сакавіка 2016.