Перайсці да зместу

Чэн Дзін Хва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэн Дзін Хва
Дата нараджэння: 1923
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 чэрвеня 2012(2012-06-17)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Узнагароды і прэміі

Чэн Дзін Хва (кіт. трад. 陳廷驊, спр. 陈廷骅, піньінь Chén Tínghuá, пал. Чэнь Цінхуа; 1923 — 17 чэрвеня 2012) — ганконскі мільярдэр, заснавальнік кампаніі Nan Fung Group  (руск.), кіраўнік тэкстыльнай арганізацыі Nan Fung Textiles Consolidated Limited і кампаніі Nan Fung Development Limited.

У 1954 годзе заснаваў кампанію Nan Fung Textiles Limited  (руск.), якая стала філіялам канцэрна Nan Fung Textiles Consolidated Limited, галоўнай спецыялізацыяй якога была баваўняная вытворчасць і пража. Прадпрымальнік стаў яго кіраўніком, пазней дыверсіфікаваў вытворчасць у галіну нерухомай маёмасці, грузаперавозак, інвестыцый, каштоўных папер, будаўніцтва і іншыя сферы. Яго ўласны капітал складаў прыблізна 3,7 мільярда даляраў.

Садзейнічаў фонду Медыцынскага даследчага ўніверсітэта University’s Chinese Medicinal Material Research Fund, а таксама фондаў — Three-Year MBA Programme Endowment Fund і D H Chen Foundation Student Loans Fund for Shaw College. Актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасцю, створаны ім фонд ажыццяўляў значныя ахвяраванні медыцынскім, адукацыйным, рэлігійным арганізацыям.

У 2010 годзе ў сувязі з хваробай Альцгеймера ганконскі суд абвясціў Чэн Дзін Хва няздольным кіраваць кампаніяй. Правы кіравання сямейным бізнэсам перайшлі яго малодшай дачкі Віўен, з чым не пагадзілася яе старэйшая сястра Энджэла, якая пражывала ў ЗША, што вылілася ў чараду судовых спрэчак.

Зноскі