Шаблон:Выбраны змест/Вайна ў Харватыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пашкоджаная воданапорная вежа ў Вукавары
Пашкоджаная воданапорная вежа ў Вукавары

Вайна ў Харватыі (Айчынная вайна; сакавік 1991 — лістапад 1995) — ваенны канфлікт на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя, выкліканы выхадам Харватыі са складу Югаславіі.

У выніку вайны Харватыя дамаглася незалежнасці і захавання сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці. У ходзе баявых дзеянняў многія гарады і вёскі моцна пацярпелі і былі разбураны. Шкода народнай гаспадарцы Харватыі ацэньваецца ў 37 млрд $. Агульная колькасць загінулых падчас вайны перавышае 20 000 чалавек. Вялікая колькасць харвацкіх бежанцаў была выгнана з тэрыторый, якія кантраляваліся сербамі ў 1991—1992 гадах. У той жа час, згодна з паведамленнямі Камісарыята па справах бежанцаў ААН, да 1993 года толькі з тэрыторый пад кантролем Заграба была выгнана 251 000 сербаў. Іншы буйны паток сербскіх бежанцаў (каля 230 000 чалавек) быў зафіксаваны ў 1995 годзе пасля правядзення аперацыі «Бура». 115 000 сербскіх бежанцаў пасля вайны вярнулася ў Харватыю (далей…).