Шаблон:Выбраны змест/Вольфганг Амадэй Моцарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольфганг Амадэй Моцарт
Вольфганг Амадэй Моцарт

Вольфганг Амадэй Моцарт (1756 — 1791) — аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз. Адзін з самых папулярных класічных кампазітараў, зрабіў вялікі ўплыў на сусветную музычную культуру. Паводле сведчанняў сучаснікаў, ён меў фенаменальны музычны слых, памяць і здольнасць да імправізацыі. У адрозненне ад многіх кампазітараў XVIII стагоддзя, Моцарт не проста працаваў ува ўсіх музычных формах свайго часу, але і дасягнуў у іх вялікага поспеху. Шмат з яго складанняў прызнаны шэдэўрамі сімфанічнай, канцэртнай, камернай, опернай і харавой музыкі.

Біяграфія Моцарта (асабліва акалічнасці яго ранняй смерці) была аб’ектам спекуляцый і спрэчак, паслужыла асновай мастацкіх выдумак і «міфаў» (далей…).