Шаблон:Выбраны змест/Другая кангалезская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.
Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.

Другая кангалезская вайна, таксама вядомая як Вялікая афрыканская вайна (1998—2003) — узброены канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у якім удзельнічалі шматлікія ўзброеныя групы з дзесяці краін.

Вайна пачыналася як грамадзянская, праз супрацьстаянне народаў хуту і тутсі, але затым у ёй прынялі ўдзел іншыя дзяржавы Афрыкі, што было выклікана барацьбой краін кантыненту за рэсурсы ДР Конга. Фактычным працягам падзей стаў канфлікт у Ківу. У выніку баявых дзеянняў і іх наступстваў загінула ад 3,4 да 6 млн чалавек, у асноўным ад хвароб і голаду, што робіць гэтую вайну адной з самых кровапралітных у гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай вайны (далей…).