Шаблон:Выбраны змест/Загляне сонца і ў наша аконца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка»
Зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка»

«Загляне сонца і ў наша аконца» (арыгінальная назва «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ») — першая легальная беларуская выдавецкая суполка, існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1914 (1916?) гадах.

Суполка да 1914 г. выдала 38 кніг (лічачы выданні кірыліцай і лацінкай як асобныя пазіцыі) сукупным накладам, больш як 100 тысяч. Акрамя таго, яна выдала больш як 20 розных паштовак з партрэтамі старадаўніх паэтаў і іншых дзеячаў культуры, гістарычнымі помнікамі, краявідамі і г.д. Суполка выцягнула з забыцця і папулярызавала найлепшыя творы беларускай літаратуры XIX ст., выдала першыя беларускія падручнікі, серыю сцэнічных твораў, дапаможнікі для гаспадароў, заахвочвала да творчасці маладых аўтараў і тым самым выдатна спрычынялася да фармавання новай беларускай літаратуры. Адначасна выпрацоўваліся і прынцыпы правапісу беларускай мовы, прынятыя пазней астатнімі выдаўцамі (далей…).