Шаблон:Выбраны змест/Замкавая вуліца (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замкавая вуліца (Гродна)
Замкавая вуліца (Гродна)

Замкавая вуліца — адна з самых старых гарадскіх вуліц у цэнтры Гродна, з’яўляецца адным з сімвалаў горада. Працягласць каля 360 м, ад плошчы Савецкай да тэрыторыі Новага і Старога замкаў, ад якіх і пайшла назва вуліцы. З’яўляецца адзінай вуліцай у Беларусі, на якой знаходзяцца адразу два каралеўскія замкі.

На вуліцы размешчаны архітэктурныя помнікі розных эпох: ад Старажытнарускага перыяду і да пачатку XX стагоддзя. У XVII стагоддзі адбыўся росквіт вуліцы, на ёй было не менш, чым сем палацаў магнатаў тагачаснай Рэчы Паспалітай. Вуліца перажыла дзве сусветныя вайны, а найбольшыя страты зазнала, калі савецкімі ўладамі была знесена старая забудова цотнага боку і ўзарваны самы высокі на той час будынак у горадзе — Фара Вітаўта (далей…).