Шаблон:Выбраны змест/Каляды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калядныя персанажы-маскі
Калядныя персанажы-маскі

Каляды — народнае зімовае свята. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з першай Каляды да Вадохрышча. У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала першае месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.

Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжвалі калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні (далей…).