Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Кастусь Каліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі, поўн. Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (1838—1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

У 1862 годзе ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыяльнага камітэта — цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края, увосень стаў яго старшынёй. Знаходзіўся на чале рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты напрамак вызваленчага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай (далей…).