Шаблон:Выбраны змест/Міхась Чарот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Чарот
Міхась Чарот

Міхась Чарот, сапр. Міхаіл Сымонавіч Кудзелька (1896 — 1937) — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Сумесна з Ю. Тарычам паводле аповесці «Свінапас» стварыў сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» (1926).

У гады Першай сусветнай вайны служыў афіцэрам. У часе Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі ўсталяваў сувязь з падпольнымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі на Беларусі і займаўся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў. Супрацоўнік газеты «Савецкая Беларусь», у 1925—1929 гадах яе рэдактар. Член Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Полымя», у 1924—1931 гадах член ЦВК БССР. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года (далей…).