Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Рыгор Барадулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Рыгор Іванавіч Барадулін (1935—2014) — беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Народны паэт Беларусі (1992).

Дэбютаваў вершамі ў 1953 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Нізка вершаў «На зямлі цаліннай» склала асноўны змест першай кнігі «Маладзік над стэпам» (1959). У ранняй творчасці — кнігі лірыкі «Рунець, красаваць, налівацца!» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968) — асэнсаванне асноў народнай маралі і этыкі, таленавітасці беларускага народа, яго багатай духоўнасці. У паэзіі ён адлюстроўвае змест эпохі: вайну, клопат пасляваенных гадоў, сучаснасць. Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры (далей…).