Шаблон:Выбраны змест/Спіс штатаў і тэрыторый ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штаты ЗША
Штаты ЗША

Злучаныя Штаты Амерыкі — федэратыўная рэспубліка, якая складаецца з 50 штатаў, федэральнай акругі (дзе размяшчаецца горад Вашынгтон і ўрад краіны), пяці асноўных тэрыторый і іншых уладанняў[en]. 48 сумежных штатаў і акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі (таксама мяжуе з Канадай), а палажэнне Гавайскіх астравоў уяўляе сабой архіпелаг у Ціхім акіяне. Тэрыторыі, кантралюемыя Злучанымі Штатамі займаюць месцы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.

Штаты з’яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі дзяржавы, а таксама валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і правамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі ЗША (далей…).