Шаблон:Выбраны змест/Сцяг Бутана
Выгляд
Сцяг Бутана — адзін з нацыянальных сімвалаў Бутана. На сцягу намаляваны кітайскі цмок (druk [Wylie 'brug] на дзонг-кэ, бутанскай мове) з бутанскай міфалогіі . Гэта намякае на назву Бутана на дзонг-кэ — Друк Юл (འབྲུག་ཡུལ་, ['brug yul], літар.: «Краіна Цмокаў» або «Цмокавае Каралеўства»), а таксама радавод Друкпа тыбецкага будызму, які з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй Бутана.
У сучаснай форме сцяг існуе з 1969 года і быў афіцыйна зацверджаны 8 чэрвеня 1972 года. Базавы дызайн сцяга за аўтарствам Маюм Чойінг Вангмо Дорджы датуецца 1947 годам (далей…).