Шаблон:Выбраны змест/Тор (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыс Хемсварт на прэс-канферэнцыі, прысвечанай фільму
Крыс Хемсварт на прэс-канферэнцыі, прысвечанай фільму

«Тор» (англ.: Thor) — мастацкі фільм рэжысёра Кенета Браны, заснаваны на аднайменных коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Галоўны герой фільма — Тор, пагардлівы і горды бог грому, — быў пазбаўлены сваёй сілы і выгнаны з Асгарда — аднаго з дзевяці светаў. Апынуўшыся на Зямлі, ён знаёміцца з маладым астрафізікам Джэйн Фостэр, да якой у яго ўзнікаюць нейкія пачуцці. Акрамя таго, Тор павінен спыніць свайго брата Локі, які мае намер стаць новым царом Асгарда. Карціна стала часткай кінематаграфічнага сусвету «Marvel», фільмы якой аб’ядноўваюцца ў агульную сюжэтную лінію.

У 2006 годзе «Marvel Studios» падпісала кантракт са сцэнарыстам Маркам Пратасевічам, а рэжысёрам быў прызначаны Мэцью Вон, аднак у 2008 годзе ён пакінуў праект, і рэжысёрскае крэсла заняў Кенет Брана. У 2009 годзе прайшоў кастынг, здымкі стартавалі ў 2010 годзе ў Каліфорніі і Нью-Мексіка (далей…).