Шаблон:Выбраны змест/Трон: Спадчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарэт Хедлунд
Гарэт Хедлунд

«Трон: Спа́дчына» (англ.: Tron: Légacy, таксама вядомы як «TR2N» і «Tron 2») — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2010 года, выпушчаны студыяй «Walt Disney Pictures». Фільм з’яўляецца сіквелам фільма «Трон» 1982 года. Рэжысёрам з’яўляецца Джозеф Касінскі, адным з прадзюсараў — рэжысёр арыгінальнага фільма Стывен Лісбергер, аўтарамі сцэнарыя — Адам Хоравіц і Эдвард Кіціс. Сцэнарый заснаваны на апавяданні Хоравіца, Кіціса, Браяна Клугмана і Лі Стэрнхала. У фільме ігралі акцёры з арыгінальнага фільма «Трон» Джэф Брыджэс і Брус Бакслейтнер, якія выконвалі ролі Кевіна Фліна і Алана Брэдлі, а таксама Гарэт Хедлунд, Алівія Уайлд, Бо Гарэт, Майкл Шын і Джэймс Фрэйн. Фільм распавядае пра сына Фліна Сэма (Хедлунд), які адказвае на паведамленне свайго даўно страчанага бацькі (Брыджэс) і патрапляе ў віртуальную рэальнасць пад назвай «Grid», дзе Сэм, яго бацька і алгарытм Квора (Уайлд) спыняюць злосную праграму «CLU» (Брыджэс) ад уварвання ў чалавечы свет.

Кампанія «Disney» агрэсіўна рэкламіравала «Трон: Спадчына». Ён атрымаў змешаныя водгукі ад кінакрытыкаў, якія ў цэлым высока ацанілі эфекты і саўндтрэк, але былі абыякавымі да развіцця персанажаў і акцёрскай ігры. Фільм сабраў больш за $ 400 млн у працягу свайго сусветнага паказу ў кінатэатрах, што робіць яго паспяховым. Ён заняў 11 месца ў рэйтынгу самых касавых фільмаў года (далей…).