Шаблон:Выбраны змест/Ягайла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягайла
Ягайла

Ягайла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.

У 1380 годзе каб стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—1384 гадоў са сваім дзядзькам Кейстутам і ўрэшце перамог яго. У 1385 годзе была заключана Крэўская унія — пагадненне пра дынастычны саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1386 годзе ахрысціўся па каталіцкім абрадзе ў Кракаве, ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай і каранаваны як кароль польскі пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў Княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у Грунвальдскай бітве (далей…).