Шаблон:Падзеі 10 кастрычніка
Выгляд
- 1702: Капітуляцыяй абаронцаў горада скончылася аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны.
- 1710: Падчас Паўночнай вайны рускія войскі ўзялі Рэвель (зараз Талін)
- 1794: У баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў ў расійскі палон Тадэвуш Касцюшка.
- 1813: Нарадзіўся Джузэпэ Вердзі, італьянскі кампазітар.
- 1846: Уільям Ласел адкрыў Трытон, спадарожнік Нептуна.
- 1861: Нарадзіўся Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык.
- 1874: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы, перадаў уладу брытанскай каралеве Вікторыі.
- 1923: Здзейснены партызанскі напад на цягнік каля станцыі Слаўнае.
- 1939: Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.
- 1964: У Токіа пачаліся XVIII Летнія Алімпійскія гульні.