Шаблон:Падзеі 15 снежня
Выгляд
Дзень Заменгофа (свята эсперантыстаў)
- 1467: Стэфан III Вялікі разбіў венгерскае войска Мацьяша Корвіна, якое ўварвалася ў Малдавію.
- 1791: Кангрэсам Злучаных Штатаў ратыфікаваны першыя 10 паправак да Канстытуцыі.
- 1862: Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
- 1868: Абраны прэзідэнт новай рэспублікі Эдзо, створанай на тэрыторыі Японіі.
- 1918: Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з’езд.
- 1939: Прэм’ера мастацкага фільма «Знесеныя ветрам» адбылася ў Атланце.
- 1955: Аўстрыя прынята ў ААН.
- 1985: У Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
- 1991: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове.
- 2018: На Аб’яднаўчым саборы ўтворана Праваслаўная Царква Украіны.