Шаблон:Падзеі 16 жніўня
Выгляд
- 965: Візантыя пад кіраўніцтвам Нікіфара II Фокі адваявала Тарсус.
- 1284: Філіп IV Прыгожы ажаніўся з Іаанай I Наварскай.
- 1634: Мсціславу нададзена магдэбургскае права і герб.
- 1920: Польскія сілы пад камандваннем Юзафа Пілсудскага контратакавалі пад Варшавай, прымусіўшы Чырвоную армію да адступлення.
- 1930: Створаны першы гукавы каляровы мультфільм.
- 1935: Першае дакументальна зацверджанае ўзыходжанне на гару Гунб’ёрн.
- 1941: У СССР апублікаваны загад, паводле яго чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
- 1945: Падпісаны дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Польшчай.
- 1960: Абвешчана незалежнасць Рэспублікі Кіпр.
- 2020: Самы масавы пратэст у гісторыі Беларусі, «Марш за свабоду», на якім было каля 300 000 чалавек.