Шаблон:Падзеі 18 лістапада
Выгляд
- 1095: Пачаўся Клермонскі Сабор, які быў скліканы Папам Урбанам II.
- 1632: У друкарні Анджэя Гюнефельда ў Гданьску апублікаваны пераклад Бібліі на польскую мову.
- 1700: Адбылася Алькеніцкая бітва ў ходзе грамадзянскай вайны ў ВКЛ, Сапегі пацярпелі разгром ад рэспубліканцаў.
- 1738: Падпісаны Венскі мірны дагавор паміж Аўстрыяй і Францыяй.
- 1870: Першая афіцыйная лінія галубінай пошты адкрылася паміж Турам і Парыжам.
- 1881: Адкрыта парыжскае кабарэ «Чорны кот».
- 1918: У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўрада (Дырэкторыі), уладу атрымаў адмірал Аляксандр Калчак.
- 1928: На экране (у мультфільме «Параходзік Вілі») з’явіўся Мікі Маус.
- 1931: Завяршылася Хэйлунцзянская кампанія, серыя бітваў паміж войскамі Кітая і Японіі.