Шаблон:Падзеі 23 красавіка
Выгляд
- 1014: Ірландцы разбілі вікінгаў у бітве пры Клонтарве.
- 1586: Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
- 1794: Утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
- 1858: Нарадзіўся Макс Планк, нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі.
- 1896: У Нью-Ёрку прайшоў першы ў Амерыцы кінасеанс.
- 1917: Спектаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.
- 1985: Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў абвясціў пра пачатак перабудовы — палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.
- 2005: На «YouTube» загрузілі першае відэа ў гісторыі.
- 2007: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання «Белсат».