Шаблон:Падзеі 28 кастрычніка
Выгляд
- 306: Максенцый абвешчаны рымскім імператарам.
- 312: Адбылася бітва ля Мульвійскага моста, дзе сустрэліся арміі Канстанціна і Максенцыя.
- 1523: У Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
- 1704: Памёр Джон Лок, брытанскі педагог і філосаф.
- 1886: Адбылося афіцыйнае адкрыццё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.
- 1925: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
- 1939: У Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
- 1945: У Мінску закладзены парк Перамогі.
- 1999: Заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь.