Шаблон:Падзеі 8 красавіка
Jump to navigation
Jump to search
- 217: Па загадзе прэфекта прэтарыянскай гвардыі Макрына забіты рымскі імператар Каракала падчас паходу супраць парфян.
- 1525: Паводле дагавора, падпісанага ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.
- 1766: У ЗША запатэнтавана першая пажарная лесвіца.
- 1783: Выдадзены маніфест Екацярыны II аб далучэнні Крыма да Расіі.
- 1892: Нарадзілася Мэры Пікфард, актрыса тэатра і кіно.
- 1971: У Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс.